1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Абмяжоўваецца ўезд у Беларусь замежнікаў

https://p.dw.com/p/7qM1

Беларускае кіраўніцтва пашырыла спіс падставаў дзеля адмовы ва ўездзе ў краіну і выездзе з яе замежных грамадзяняў і асобаў без грамадства. Як паведамляе прэс-служба апарату Рады міністраў, новыя правілы транзітнага праезду замежных грамадзянаў праз тэрыторыю Беларусі былі сцверджаныя пастановай ураду ад 19 студзеня і ўступяць ў сілу 5 лютага. Таксама ў правілах вызначана і размежавана кампетэнцыя дзяржаўных органаў, якія прымаюць рашэнне аб уездзе і прыбыванні ў Беларусі замежных грамадзян.