1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Аб’яднаная грамадзянская партыя ўшаноўвае сёмую гадавіну з дня смерці Генадзя Карпенкі

5 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8CjE

6 красавіка, спаўняецца 7 гадоў, як не стала Генадзя Карпенкі. Былы віцэ-спікер Парламента Беларусі пайшоў з жыцця на 50-м годзе. Абставіны яго смерці да гэтага часу застаюцца нявысветленымі. Аб’яднаная грамадзянская партыя заклікае ўсіх неабыякавых людзей 6 красавіка а 18.00 прайсці ад Кастрычніцкай плошчы да кінатэатру “Цэнтральны”. Такім чынам усе прыхільнікі свабоды, праўды і справядлівасці здолеюць выявіць сваё стаўленне да дыктатара і яго клану. Актывісты АГП спадзяюцца, што ў гэты дзень у “людзей у чорным” будзе мільгацець у вачох ад джынсавага колеру і іншых сімвалаў Свабоды.