1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Адвакаты Казуліна падалі ў суд шэраг хадайніцтваў

23 июня 2006 г.
https://p.dw.com/p/8fNq

Дата судовага разгляду крымінальнае справы экс-кандыдата на прэзідэнта Беларусі Аляксандра Казуліна пакуль не прызначаная, як і не прызначаны суддзя, які будзе весці справу палітыка ў судзе Маскоўскага раёну Мінску. Паводле словаў адваката палітыка Ігара Рынкевіча, абарона падала ў суд шэраг хадайніцтваў. Сярод іх – патрабаванне змяніць Казуліну меру стрымання на падпіску аб нявыездзе альбо ў выглядзе паручальніцтваў грамадзянаў. Паводле Рынкевіча, у суд перададзеныя 222 паручальніцтвы, хаця, згодна заканадаўства, дастаткова двух. У суд таксама пададзенае хадайніцтва пра допуск у якасці абаронцы Казуліна яго дачкі Вольгі, якая мае юрыдычную адукацыю.