1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Аляксандр Казулін адмовіўся даваць паказанні

3 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8C2r

Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін адмовіўся даваць паказанні па ўзбуджанай супраць яго справе. Казулін патлумачыў, што справа палітычна матываваная і сфабрыкаваная ўладай для барацьбы з ім як палітычным супернікам Лукашэнкі. Экс-кандыдат у прэзідэнты паведаміў, што з нецярпеннем чакае суда, калі ў яго будзе магчымасць паказаць усяму беларускаму народу слабасць і несправядлівасць дзейнай беларускай улады. Нагадаем, што Аляксандр Казулін ужо больш за тыдзень знаходзіцца ў жодзінскім СІЗО, куды яго даставілі пасля затрымання падчас разгону дэманстрацыі 25 сакавіка.