1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Аляксандр Лукашэнка пагражае заходнім амбасадам

30 января 2006 г.
https://p.dw.com/p/7sQC

Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю тром дзяржаўным тэлеканалам, у якім заявіў : ”У вас нармальны прэзідэнт. Не патрэбны вам іншы прэзідэнт”. Лукашэнка паабяцаў, што ў Беларусі не паўторыцца ўкраінскі варыянт. Ён звінаваціў апазіцыю ў атрыманні заходніх грошай на арганізацыю масавых беспарадкаў і іншыя правакацыі. “Калі гэта адбудзецца, мы так ламанем, што мала нікому не падасцца, мы цырымоніцца не маем намеру”, - заяваіў дзейны кіраўнік дзяржавы. На думку эксперта аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Яраслава Раманчука, Лукашэнка імкнецца папярэдзіць развіццё падзеяў на выпадак, калі 20 сакавіка выбарнікі пажадаюць выйсці на вуліцу ў падтрымку свайго выбару. Аляксандр Лукашэнка таксама папярэдзіў замежныя дыппрадстаўніцтвы на выпадак, калі яны захочуць умяшацца ў справы Беларусі. “Амбасады мусяць ведаць, што выляцяць адсуль за адныя суткі, і ніхто не дапаможа”, - заявіў кіраўнік Беларусі.