1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Аляксандр Лукашэнка скараціў тэрмін зняволення экс-старшыні Белтэлерадыёкампаніі

https://p.dw.com/p/8eQF

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне пра памілаванне 32-х асуджаных. На гонар Дня маці былі памілаваныя 20 жанчынаў. У ліку памілаваных таксама былы старшыня Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў. Нагадайма, што Рыбакова суд прыгаварыў да адзінаццаці гадоў пазбаўлення волі за злоўжыванне службовым становішчам і хабарніцтва. Рыбакоў ужо адседзеў два з паловаю гады ў Ўклоўскай калоніі, дзе ён ачольвае тамтэйшую тэлерадыёстанцыю.