1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з кіраўнікамі Нарвегіі

20 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8Hwx

У чацвер лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з прэм’ер-міністрам Нарвегіі Енсам Сталтэнбергам і дзяржсакратаром Мортэнам Вэтландам. У гэты ж дзень экс-кандыдат на прэзідэнта меў таксама сустрэчу з кіраўніком парламенцкага камітэту ў міжнародных справах Олафам Аксэльсанам. У часе гэтых сустрэчаў была абмеркаваная сітуацыя ў Беларусі і магчымая дапамога беларускім дэмакратычным сілам з боку Нарвегіі. Лідэр беларускіх дэмакратычных сілаў таксама звярнуўся да кіраўніцтва Нарвегіі з просьбай зрабіць усе магчымыя захады па вызваленні з-за кратаў лідэра БСДП (Грамада) Аляксандра Казуліна і ўсіх беларускіх палітзняволеных, а таксама аказаць падтрымку пацярпелым ад рэпрэсіяў. 21 красавіка адбудзецца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з міністрам замежных справаў Нарвегіі Ёнасам Гахрам Сторам.