1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Амбасада Латвіі складае з сябе еўрафункцыі

28 июня 2006 г.
https://p.dw.com/p/8gyo

27 чэрвеня ў амбасадзе Латвіі ў Мінску адбылася імпрэза, прымеркаваная да змены краіны-старшыні ў Еўрапейскім Звязе. Нагадайма, што ў першай палове 2006 году ў Еўрапейскім Звязе старшынёй была Аўстрыя. З прычыны адсутнасці ў Беларусі аўстрыйскай амбасады менавіта Латвія прадстаўляла тут краіну, якая старшынюе ў ЕЗ. Імпрэза была аздобленая ў стылістыцы Ліга – папулярнага ў Латвіі летняга свята, аналагічнага беларускаму Купаллю. Амбасадар Латвіі Майра Мойра падзякавала прысутных кіраўнікоў дыпмісіяў, якія працуюць у Мінску, за падтрымку, якую яны аказвалі цягам шасці месяцаў. З 1 ліпеня старшынства ў Еўрапейскім Звязе пераходзіць да Фінляндыі. Ейныя інтарэсы ў Мінску будзе прадстаўляць амбасада Нямеччыны.