1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Андрэя Клімава і Паўла Севярынца зноў ізалююць

24 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8IzD

25 і 26 красавіка былому дэпутату Вярхоўнага Савету 13-га склікання Андрэю Клімаву загадалі не выходзіць на працу і ўвогуле не пакідаць тэрыторыю спецкамендатуры ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёну, дзе апальны палітык адбывае пакаранне “хіміяй” за арганізацыю вулічнай акцыі 25 сакавіка мінулага году. Прычынаў Клімаву не патлумачылі. Апальны палітык мяркуе, што яго ізалююць у сувязі з правядзеннем апазіцыяй у Гомелі і Мінску акцыяў да гадавіны чарнобыльскай катастрофы. У сакавіку ў часе выбараў Андрэя Клімава таксама дадаткова ізалявалі. Спачатку былога парламентара змясцілі на тыдзень у турму, а потым яшчэ тыдзень не дазвалялі пакідаць спецкамендатуру. Пра забарону пакідаць тэрыторыю спецкамендатуры 25-26 красавіка папярэджаны таксама лідэр моладзевага руху Павел Севярынец, які адбывае абмежаванне волі ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці.