1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Апазіцыя рыхтуе падарунак да дня інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі

9 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8F3E

8 красавіка, у дзень інаўгурацыі прэзідэнта, у Мінску адбудзецца чарговая акцыя пратэсту ў выглядзе палітычнага флэшмобу. Апазіцыянеры прапануюць прыйсці на святочныя мерапрыемствы на Кастрычніцай плошчы ў цыганскай вопратцы, паколькі 8 красавіка адзначаецца Сусветны дзень цыганоў. Удзельнікі флэшмобу плануюць азмрочыць інаўгурацыю і адначасовым запускам у неба дзесяткаў паветраных шарыкаў чорнага колеру. Між тым вядома, што трапіць на плошчу змогуць толькі абраныя асобы з адмысловымі пропускамі. А міністар унутраных справаў Уладзімір Навумаў заявіў, што любая спроба апазіцыі наладзіць 8-га красавіка акцыі пратэсту будзе рашуча спыненая. Гэтымі днямі таксама па перыметры вакол Палаца Рэспублікі ўсталёўваюцца дадатковыя відэакамеры назірання.