1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Артур Фінькевіч асуджаны на 2 гады абмежавання волі

10 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8SNG

Актывіст “Маладога фронту” Артур Фінькевіч прыгавораны сёння судом Першамайскага раёну Мінску да двух гадоў абмежавання волі. Яго прызналі вінаватым у злосным хуліганстве за нанясенне графіці “Мы хочам новага!”. Фінькевіч ад 30 студзеня 2006 году знаходзіўся ў следчым ізалятары беларускай сталіцы. Маладзёна абвінавачвалі таксама і ў наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці, што пагражала яму тэрмінам пазбаўлення волі ад 7 да 12 гадоў. Артур Фінькевіч не згодны з прысудам, але не збіраецца абскарджваць яго у вышэйшыя інстанцыі. У судовую залю не былі дапушчаныя некаторыя прадстаўнікі дыпламатычных місіяў, акрэдытаваных у Мінску, а таксама многія журналісты, якія жадалі асвятляць ход паседжання.