1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

А. Казулін застанецца за кратамі да 1 ліпеня

23 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8W29

Былы кандадат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін застанецца за кратамі да 1 ліпеня. Следства не пагадзілася с прапановай адваката палітыка Ігара Рынкевіча аб змене меры стрымання з заключэнная пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Нагадайма, Аляксандр Казулін быў затраманы пад час сілавога разгону мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка. А праз дзень палітыку выставілі абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодексу. За намер зладзіць прэсавую канферэнцыю ў Нацыянальным прэс-цэнтры пад час выбарчай кампаніі і за разбіты падчас затрымання ў міліцыі партрэт Лукашэнкі Аляксандра Кузуліна абвінавацілі ў хуліганстве. Таксама следства лічыць яго вінаватым у арганізацыі 25 сакавіка дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак.