1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Бабруйскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікета-салідарнасці

https://p.dw.com/p/8VAy

Бабруйскі гарвыканкам у другі раз забараніў правядзенне пікету ў падтрымку былога кандыдата ў прэзыдэнты А.Казуліна, які зараз знаходзіцца ў зняволенні. Падставай для адмовы з'явілася тоя акалічнасць, што ў заяўке арганізатары адначасова прасілі дазволу на правядзенне акцыі і гарантавалі падтрыманне парадка падчас пікетавання. Чыноўнікі палічылі, што для гэтага неабходны два асобных дакумента. Першую спробу падтрымаць Казуліна бабруйскія актывісты зрабілі ў пачатку красавіка. Але ўлады ў дазволе тады таксама адмовілі, матывуючы свой адказ тым, што замаўляць “салідарнасьць” трэба не пазней чым за месяц ад пазначанай даты акцыі.