1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

БДIПЧ АБСЕ разгледзiць мэтазгоднасць назiрання за выбарамi у Беларусi

https://p.dw.com/p/7oJs

Як паведамляе прэс-сакратарка Бюро па дэмакратычных iнстытутах i правах чалавека (БДIПЧ) АБСЕ Урдур Гунарсдацiр, 19 студзеня яны атрымалi запрашэнне ад беларускага боку аб правядзеннi назiрання за прэзiдентскiмi выбарамi ў рэспублiцы. На наступным тыднi ў Беларусь будзе накiравана невялiкая мiссiя, якая разгледзiць магчымасцi, але таксама i мэтазгоднасць правядзення назiрання за выбарами. Па яе словах, гэткая мiсiя не з'яуляецца фармальнай, але накiроўваецца БДIПЧ амаль ва ўсе краiны. Гунарсдацiр падкрэслiла, што iм яшчэ хопiць часу сфармаваць паўнавартасную мiсiю для доўгатэрмiновага назiрання. Цягам 10 дзен БДIПЧ мае намер аб'явиць свае рашэнне i паведамiць усе дадатковыя падрабязнасцi пра сваю мiсiю ў Беларусi, калi яна будзе арганiзавана.