1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларускія камуністы аб’ядноўвацца не будуць

https://p.dw.com/p/8ZFX

Партыя камуністаў Беларуская абвергла паведамленні, якія сёння з’явіліся ў сродках масавай інфармацыі, пра свой удзел сумесна з Камуністычнай партыяй Беларусі ў падрыхтоўцы і правядзенні ўз’яднаўчага з’езду гэтых дзвюх партыяў у адную кампартыю на платформе КПБ. Прэсавы сакратар ПКБ Сяргей Вазняк заявіў, што з удзельнікаў ініцыятыўнай групы толькі двое з’яўляюцца сябрамі яго партыі, але ніякіх паўнамоцтваў прадстаўляць ПКБ у аб’яднальных працэсах яны не маюць. Паводле Вазняка, усё адбыванае - гэта цалкам ініцыятыва прэзідэнцкай вертыкалі.