1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларускія плаўцы паспяхова выступіліў Берліне

https://p.dw.com/p/7pH2

Паспяхова выступілі беларускоя спартоўцы на чарговым этапе Кубку свету па плаванні ў Берліне. Аляксандра Герасіменя, якая нядаўна вярнулася на буйныя міжнародныя спаборніцтвы пасля дыскваліфікацыі, заняла першае месца ў комплексным плаванні. Апрача таго, яна выйшла ў фінал на 50-метроўцы вольным стылем, але ледзь-ледзь не дацягнула да п'едэсталу гонару, а «срэбра» тут дасталося яшчэ адной беларусцы Святлане Хахловай. Сярод мужчынаў Павал Лагун у фінальным заплыве на 50 метраў батэрфляем увайшоў у пяцёрку мацнейшых, а на дыстанцыі ўдвая даўжэйшай вольным стылем Станіслаў Невяроўскі заняў восьмае месца. Наступны этап Кубку свету пройдзе ў Маскве 26-26 лютага.