1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларускія чыноўнікі Зімоўскі і Праляскоўскі не змаглі выляцець на Кубу

20 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8Hwv

Болей як на гадзіну затрымаўся адлёт ў Гавану з Мінску самалёта прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, паведамляюць афіцыйныя крыніцы ў Беларусі. Затрымка тлумачылася адмовай Канады дазволіць самалёту кіраўніка беларускага ўраду зрабіць пасадку на тэрыторыі гэтай краіны для дазапраўкі. Урад Канады патлумачыў свае дзеянні знаходжаннем на борце самалёта дарадцы прэзідэнта Алега Праляскоўскага і старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага, якія ўключаныя ў спіс неўязных у краіны Еўразвязу, ЗША і Канаду за удзел у фальшаванні прэзідэнцкіх выбараў. Паводле афіцыйных крыніцаў у Мінску, гэтыя чыноўнікі былі змушаныя застацца ў беларускай сталіцы. Самалёт з Сяргеем Сідорскім і чальцамі афіцыйнай дэлегацыі Беларусі адляцеў у Гавану. У праграме візіту беларускага прэм’ера - сустрэча з лідэрам Кубы Фідэлем Кастрам.