1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларускі рок: крытыка і надзеі

Якуб Хут27 октября 2008 г.

Мінуў год, як у Беларусі была скасаваная неафіцыйная забарона на правядзенне канцэртаў і раскрутку некаторых рок-гуртоў. Ці палепшыўся стан альтэрнатыўных беларускіх музыкаў за гэты час?

https://p.dw.com/p/Fhgn
беларускі гурт "Нэйра дзюбель"Фото: Alexander Kullinkowitsch

Калі хочацца даведацца пра беларускі музычны бізнес, лепей за ўсё спытаць у музыкальных мэнэджараў, якія штодзённа мусяць спраўляцца з рэаліямі гэтага бізнесу. Алёна з’яўляецца мэнэджарам гурту IQ-48, аднаго з найбуйнэйшых беларускіх гуртоў.

Музыка апасля працы

Алёна лічыць, што ў Беларусі ўмовы для музыкаў даволі суровыя. "У нас ёсць літаральна некалькі музыкаў, якія могуць жыць з музыкі. Астатнія вымуашаны недзе працаваць, а пасля працы, калі ты стомлены, калі ў цябе ў галаве ўжо ўсё, акрамя музыкі, табе трэба яшчэ прыйсці, пісаць песні нейкія".

Такім чынам, выканаўцы ўласнай творчасцю не могуць дастаткова зарабляць. Прычынай гэтаму малады мэнэджар лічыць неразвітасць музычнага рынку ў Беларусі.

На беларускай музычнай прасторы вылучаюцца і іншыя праблемы, лічыць Вячаслаў Радыёнаў, музычны блогер. З яго меркавання, мае месца адарванасць ад сусветнай музыкі. "Перш за ўсё, гэта связана з тым, што ў Беларусі няма канцэртаў замежных буйных гуртоў, якія могуць паказаць сапраўдны клас сваім выступам."

Таму, лічыць блоггер, маладыя беларускія гурты не маюць магчымасці браць прыклад з выступаў замежных куміраў.

Дазвол на канцэрт

А чаму вялікія заходнія выканаўцы не прыязджаюць у Беларусь?

Алёна мяркуе, што па-першае, у нас няма, дзе граць. "На Мінск літаральна два клубы, дзе можна зграць канцэрт. Вялікія плацоўкі – гэта сідзячыя залы, там немагчыма зладзіць рок-канцэрт. Плюс яшчэ ёсць у Беларусі такая рэч, як гастрольнае пасведчанне. Перад тым, як зладзіць канцэрт, табе трэба ісці ў Міністэрства культуры і браць дазвол."

Такія дазволы для замежных гуртоў каштуюць некалькі тысяч даляраў, што, на думку Алёны, робіць Беларусь значна меньш прывабнай для замежных зорак.

Праблема з пляцоўкамі актуальная і для айчынных выканаўцыў - так лічыць Вольга, мэнэджар гурту "Нейра Дзюбель". Таму беларускія музыкі шукаюць іншыя выйсці па-за межамі краіны.

"Радуе тое, што ёсць попыт на беларускую музыку за мяжой. Таму ўдаецца дамаўляцца на конт канцэртаў беларускіх музыкаў у Польшчы, спадзяемся таксама на Нямеччыну, іншыя краіны... беларускія музыкі там канцэртуюць."

З Вольгай пагаджаецца мэнэджар гурту IQ-48, Алёна. Яна лічыць, што беларускія гурты могуць канкураваць. "Проста няма канцэртнага вопыту. І калі ты прыязджаеш на буйны фестываль, гэта адразу бачна."

Крытыка і надзея

Тым часам, музычны блогер Вячаслаў Радыёнаў глядзіць на беларускую рок-музыку больш крытычным вокам.

"Праблема беларускіх гуртоў у тым, што яны робяць такую музыку, якую ўжо згралі тысячы іншых гуртоў ва ўсім свеце... гэта атрымліваецца ў выніку безгустоўна, нецікава... падабаецца, што ёсць гурты, якія хочуць ствараць нешта новае, гэтых гуртоў няшмат..."

Што тычыцца забароны гуртоў, суразмоўцы пагаджаюцца, што яна насамрэч была знятая. Але праблемы для творцаў не зніклі.

Нягледзячы на гэта, малады мэнэджар Алёна не губляае надзею ў беларускую рок-музыку, менавіта з-за саміх выканаўцаў, якія, напрыклад, толькі па асабістым перакананні спяваюць па-беларуску.

"Пры ўсіх гэтых адсутнасцях – рынку, грошай – я бачу ў вачах людзей агенчыкі, якія грэюць душу, і я ведаю, што ўсё ж такі будзе з нашай музыкі нешта добрае".

Пропустить раздел Еще по теме