1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларускiя студэнты хочуць навучацца ў Еўразвязе, але заставацца на радзiме

Якуб Хут

У нядзелю ў Вільні ўручылі дыпломы першым студэнтам унікальнай праграмы „Магістар міжнароднага менэджмэнту“. Яна ажыццяўляецца пад эгідаю Інстытуту нямецкіх доследаў у Мінску.

https://p.dw.com/p/81FH
Фото: AP

Праграма „Майстар міжнароднага менэджмэнту“ існуе ад 2003-га году. Яна разлічаная на маладых беларускіх бізнэсмэнаў, якія жадаюць навучыцца заходным бізнэс-тэхналогіям. З самога пачатку партнёрам быў нямецкі ўніверсітэт „Выядрына“ ўва Франкфурце-на-Одэры. Наш карэспандэнт сустрэўся з адным з выкладчыкаў праграмы.“

Польскі дацэнт Адам Буяк з'яўляецца адмыслоўцам па „інфармацыўным менэджмэнце“. Гэты прадмэт ён выкладаў летась пятнаццаці беларускім студэнтам у Мінску. Слухачы ўсе маюць вышэўшую адукаыю і працоўны стаж не менш за два гады. Адам Буяк быў прыемна здзіўлены зацікаўленасцю сваіх студэнтаў:

«Што мне вельмі спадабалася, дык гэта адчыненасць людзей. Удзельнікі магістарскай праграмы хочуць вельмі шмат чаму навучыцца, яны амбітныя, прагна ўспрымаюць новую інфармацыю.»

Слухачы мусяць цягам двух гадоў асвойваць веды па найважнейшых напрамках вядзення бізнэсу. Яны раз на месяц на чатыры дні прыходзяць на заняткі. Гэткім чынам, навучанне можна спалучыць з працаю. Сярод дзесяці тэматычных блокаў майтэрскай праграмы знойдзецца практычна ўсё патрэбнае сучаснаму бізнэсмэну: ад маркетынгу і падаткавай дэкларацыі да стртэгічнага развіцця прадпрыемства. Буяк лічыць, што некаторыя элементы заходнага мэнэджмэнту цалкам магчыма скарыстоўваць ува ўмовах беларускага бізнэсу.

«Маёй тэмаю быў інфармацыйны мэнджмэнт, то бок, я займаюся пытаннем: як на прадпрыемстве хутка можна арганізаваць плыні інфармацыі? Сучасныя праграмныя тэхналогіі шырока скарыстоўваюцца ў Беларусі. Акрамя таго, у Беларусі ёсць шмат здольных праграмістаў.»

Што да галіны інфармацыйнага мэнэджмэнту, то Адам Буяк бачыць Беларусь на эўрапейскім узроўні. Датычна стылю вядзення бізнэсу ў Беларусі, ён розніцца ад заходнаеўрапейскага. У гутарках з удзельнікамі магістарскай праграмы, Буяк высветліў, што...

„там практыкуецца аўтарытарны мэнэджмэнт. У Беларусі не карыстаюцца метадамі мэнэджмэнту, у якіх супрацоўнікі бяруць удзел ў прыняцці рашенняў. Аднак жа я лічу гэта цалкам нармальным. Ва ўсходноеўрапейскіх краінах, якія ўвайшлі ў Еўразвяз, таксама адбываецца гэтая змена – ад аўтарытарнага да калегіяльнага стылю кіравання,“

- лічыць Адам Буяк, дацэнт нямецкага ўніверсітэту „Выядрына“ ўва Франкфурце-на-Одэры. Яму падаецца, што заходнія метады мэнэджмэнту не здольныя быць проста механічна перанесеныя на беларускі грунт. Для іх у Беларусі, з аднаго боку, не хапае інфраструктуры. Напрыклад, няма шырокага распаўсюду якаснай інтэрнэт-сувязі. З іншага боку, менталітет людзей больш адпавядае цяпер аўтарытарнаму стылю кіравання на прадпрыемствах. Таму Буяк адзначае, што змены ў гэтай галіне праходзяць доўга, але яны непазбежныя.

З неабходнасцю зменаў пагадзіліся і самі ўдзельнікі магістарскай праграмы мінскага „Інстытуту нямецкіх даследванняў“. Шмат хто з іх ужо былі за мяжою. Паводле Адама Буяка, яны бачаць выгоды свабоднага еўрапейскага рынку:

Ёсць, напрыклад, адзін у нас удзельнік праграмы, які працуе ў адным інстытуце даследванняў. Пасля камандавання за мяжу ён убачыў стан, у якім знаходзяцца навуковыя супрацоўнікі ў Еўразвязе, дзе яны маюць рэальныя фінансавыя сродкі для сваіх даследванняў.“

Нягледзячы на адсутнасць такіх сродкаў і не самыя лепшыя ўмовы для існавання прадпрыемства ў краіне, маладыя беларускія бізнэсмэны, удзельнікі магістарскай праграмы, не збіраюцца з'ехаць з сваёй краіны.

„Студэнты не хочуць з'ехаць з Беларусі. У мяне засталося ўражанне, што яны хочуць развівацца. Што яны хочуць чамусці ў Еўрапейскім Звязе навучацца, але пры гэтым хочуць заставацца тут.“

Адам Буяк мяркуе, што гэта відаць па тых майстарскіх працах, якія ён сам праверыў. Шмат хто з удзельнікаў праграмы ў сваіх працах распрацоўваў маленькія бізнэс-праекты для Беларусі. Атрымліваецца, што маладыя адмыслоўцы бачаць некаторыя выгоды заходняй эканомічнай сістэмы, але ўсё ж жадаюць удзельнічаць у працэсе зменаў бізнэс-асяродку ў сваёй краіне.