1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларусы Еўропы перадалі петыцыю Джорджу Бушу

13 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8n59

Беларусы Еўропы напярэдадні саміту “Вялікай Васьмёркі” у Санкт-Пецярбурзе перадалі петыцыю прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу. У петыцыі яны выказалі занепакоенасць палітычнай сітуацыяй у Беларусі і спробамі Расіі пазбавіць Беларусь дзяржаўнай незалежнасці. Амерыканскаму прэзідэнту перададзеныя таксама Мемарандум Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і зварот да кіраўнікоў краінаў-удзельніц саміту “Пра палітычную агрэсію”, прыняты на Сойме Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ. У часе перадачы дакументу адбылася размова з супрацоўнікамі амерыканскай амбасады ў Бруселі, на якой была выказаная падзяка народу, прэзідэнту і кіраўніцтву ЗША за паслядоўную палітыку па падтрымцы дэмакратычных сілаў не толькі ў Беларусі, але і ў іншых праблемных краінах. Супрацоўнікі амбасады выказалі разуменне сітуацыі ў Беларусі і вакол яе. Таксама беларускія палітычныя ўцекачы з дазволу брусельскай паліцыі і пры тэхнічнай падтрымцы беларуска-еўрапейскай супольнасці правялі пікет.