1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

“Беларус з кітайцам – браты назаўжды”

Вадзім Казначэеў

Каментарый мінскага публіцыста Вадзіма Казначэева

https://p.dw.com/p/7aTt

"Русский с китайцем – братья навек", – падчас сяброўства Сталіна з Мао Цзэдунам з’явілая гэткая песенька. Хуценька пасля яе з’яўлення Кітайская Народная Рэспубліка і Савецкі Саюз разгрызліся ўшчэнт. Аднак словы пра вечнае сяброўства (шчэ да таго, як высветлілася, што вечнасць сталася караткаватай) часцяком пісалі на плакатах, дзе разнакаляровыя рукі моцна паціскаюць адна адну на чырвоным фоне дзяржаўных сцягоў. Прыкладна такі ж плакат, толькі злёгку перапрацаваны ў святле злёгку змененых рэаліяў, дэманстравала Беларускае тэлебачанне ў якасці фона да расповеду пра нядаўні візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. Сам Лукашэнка таксама дэманстраваў неабсяжнае задавальненне візітам.

Разам з Лукашэнкам у Кітай выправілася амаль усё кіраўніцтва: старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Канаплёў, кіраўнік лукашэнкаўскай адмінісрацыі Віктар Шэйман, загадчык справамі Аляксандр Кулічкоў, старшыня Камітэта дзярэжкантролю Анатоль Тозік, а таксама шэраг міністраў, у тым ліку ключавых. Зрэшты, пагаворваюць, што гэта было абумоўлена не столькі жаданнем надаць беларуска-кітайскай сустрэчы бязмежную важнасць, колькі тым, што Лукашэнка ў сваю адсутнасць баіцца пакідаць у Беларусі зашмат высакапастаўленых паплечнікаў адначасова: а раптам ды наладзяць змову.

У Пекіне Лукашэнка не сквапіўся на цёплыя словы на адрас кітайскіх сяброў, а за адным разам і ўласнай палітыка-эканамічнай мадэлі. Праўда, кампліменты ён выказваў у сваёй характэрнай, надта сваеасаблівай манеры. «Я прыехаў сюды, у Кітай, як да сябе дадому, як у Расійскую Федэрацыю», – заявіў Лукашэнка. Не ўпэўнены, што і супастаўленне з Расіяй як найвышэйшая пашана выклікала ў кітайцаў, што ветліва ўсміхаліся, шчырае захапленне. І ў нашых жа ж шыротах ідыёма «Чаго ты сюды прыпёрся, як да сябе дадому!» мае зусім не кампліментарны характар – а ўжо на Ўсходзе тым больш, – справа, вядома, тонкая.

«Беларусь сёння – найбольш стабільная дзяржава, якая развіваецца больш дынамічна за ўсіх у Еўропе», – дадзены пастулат, які жыхары Беларусі чуюць штодня, Лукашэнка паведаміў і жыхарам Кітая. Трэба меркаваць, каб зліквідаваць прагал у іхняй палітычнай адукаванасці.

Пры гэтым не дужа зразумела іншае: «Кітай можа зачапіць нашу эканоміку, як лакаматыў, пацягнуць за сабою – і нават гэтага не заўважыць». Па-першае, за якім, груба кажучы, ражном Кітаю патрэбны такі гонар? Па-другое, – калі ж лукашэнкаўская Беларусь уся з сябе гэткая сама-сама стабільныя ды дынамічная – чаму яе, нібы малое дзіцё, нехта павінен цягнуць за сабою? Па ідэе ж яна сама павінна зрабіцца лакаматывам для ўсёй астатняй адсталай бабулькі-Еўропы, якая развіваецца не настолькі дынамічна.

Знаходзячыся ў Пекіне, Лукашэнка не забыўся лягнуць створаную ў Кіеве Супольнасць дэмакратычнага выбару, якая, па яго словах, «не мае будучыні» – затое зазначыў, што з Кітаем «у нас абсалютна адзіная пазіцыя на міжнароднай арэне, адзіныя канцэптуальныя погляды на сусветны лад». Газета «Московский комсомолец» адзначыла справядлівасць гэтых слоў, удакладніўшы: «Хіба што, у адрозненне ад Кітая, у Беларусі пакуль не ладзяць публічных растрэлаў».

Пропустить раздел Еще по теме