1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Бяльгійскі прынц не прыедзе ў Беларусь з палітычных меркаванняў

27 июня 2006 г.
https://p.dw.com/p/8gVx

Дэлегацыя на чале з бельгійскім прынцам Філіпам 27 чэрвеня прыбыла ў Расію з мэтаю ўсталявання кантактаў у галіне бізнесу. Ганаровы консул Бельгіі ў Беларусі Філіп Вандэнбрул заявіў, што ў часе візіту бельгійская дэлегацыя мае намер узняць пытанне гандлёва-эканамічнай супрацы паміж Бельгіяй і Беларуссю. Паводле консула, прынц Філіп ачоліць гандлёвую місію найбуйнейшай вобласці Бельгіі - Фландрыі. У часе сваёй сустрэчы з дэлегацыяй ганаровы консул мае намер прыцягнуць увагу да перспектыўнасці пашырэння ўзаемавыгадных кантрактаў з Беларуссю ў галіне гандлю і інвестыцыяў. У той жа час консул Бельгіі ў Беларусі адзначыў, што прынц Бельгіі не зможа наведаць Беларусь з прычыны палітычных разыходжанняў, хаця і лічыць, што палітычныя пытанні не павінныя перашкаджаць усталяванню і пашырэнню гандлёва-эканамічных кантактаў.