1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Варыянты праграмы Аляксандра Мілінкевіча

https://p.dw.com/p/7iVi

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, якая рыхтуецца для адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, мусіць быць выкладзеная ў трох варыянтах. Такую выснову зрабілі ўдзельнікі круглага стала, што прайшоў 29 снежня пад эгідаю Нацыянальнага выканаўчага камітэту (ценевага ўраду) Беларусі. Вядомыя навукоўцы і практыкі, сярод якіх Станіслаў Багданкевіч, Васіль Шлындзікаў, Леанід Злотнікаў ды іншыя, прапанавалі падаць праграму ў розных варыянтах. Першы, так званы акадэмічны варыянт, разлічаны на тых выбарцаў, якія цікавяцца гэтай праблематыкай і гатовыя вывучаць усе падрыхтаваныя матэрыялы. Другі варыянт (у выглядзе адказаў на вострыя пытанні) разлічаны на бальшыню выбарцаў. І нарэшце, трэці (у выглядзе буклетаў) закране самыя балючыя тэмы беларускага грамадзтва - здароўе, жыллё, пенсіі.