1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Ва Украіне набылі сілу змяненні да Канстытуцыі

https://p.dw.com/p/7jGU

Ва Украіне набылі сілу змяненні да Канстытуцыі, паводле якіх адбылося пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады – прэзідэнтам, парламентам і ўрадам. У межах палітычнай рэформы тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады і мясцовых саветаў павялічаны з чатырох да пяці гадоў, а ўрад Украіны будзе фармавацца кааліцыяй бальшыні. Парламент атрымае права прызначаць прэм’ер-міністра, міністраў абароны, замежных справаў па прадстаўленні прэзідэнта, а таксама па прадстаўленні прэм’ер-міністра іншых чальцоў ураду. Урад таксама стане больш аўтаномным у ажыццяўленні сваёй дзейнасці.