1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Выключаныя з ВНУ беларускія студэнты могуць звяртацца ў польскія навучальныя ўстановы

9 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8S87

Пачынаючы з аўторка, студэнты, выключаныя з вышэйшых навучальных установаў Беларусі за палітычную ці грамадікую дзейнасць, могуць звяртацца ў польскія ВНУ, каб працягнуць там навучанне. Урад Польшчы пакрывае кошты навучання, а таксама гарантуе стыпендыю памеру каля 400 даляраў для трохсот беларусаў. Дырэктар праграмы стыпендыяў Варшаўскага ўніверсітэту прафесар Ян Маліцкі паведаміў, што беларускія студэнты, якіх выключылі за грамадскую альбо палітычную дзейнасць і якія хацелі б працягнуць навучанне ў Польшчы, мусяць падаць адпаведныя заявы да 20 чэрвеня. У ліпені ў Варшаўскім універсітэце пачнуцца курсы польскай мовы для беларускіх студэнтаў, якія будуць вучыцца ў Польшчы. А з 1 кастрычніка студэнты раз'едуцца ў абраныя для працягу навучання ВНУ па ўсёй краіне. Да праграмы дапамогі беларускім студэнтам далучыліся каля 100 вышэйшых навучальных установаў. Усё гэта сталася магчымым дзякуючы падпісанаму 30 сакавіка пагадненню паміж прадстаўнікамі польскіх ВНУ, прэм'ер-міністрам Польшчы Казімежам Марцінкевічам і лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам.