1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Да юбілея Язэпа Драздовіча

8 октября 2008 г.

9 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным літаратурным музеі адчыніцца выстава да 120-годдзя беларускага і ўсходнееўрапейскага мастака Язэпа Драздовіча.

https://p.dw.com/p/FW93
Фото: Marina Mazurkevitsch

У Беларускім дзяржаўным літаратурным музеі 9 кастрычніка адчыняецца выстава, прысвечаная 120-годдзу беларускага і ўсходнееўрапейскага мастака, скульптара, гісторыка, педагога, этнографа, пісьменніка, падарожника, фантаста і фалькларыста Язэпа Драздовіча.

Гэтага чалавека па праву называюць заснавальнікам беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу. Пра выставу і самога Язэпа Драздовіча Deutsche Welle распавёў адзін з арганізатараў імпрэзы, намеснік старшыні творчай суполкі "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў Мікола Купава:

"На выставе паказаныя кампазіцыі, краявіды, творы розных відаў і жанраў. Для Беларусі і наогул для Усходняй Еўропы ў цэлым постаць Язэпа Драздовіча знакавая, паколькі гэта мастак-самародак, ён быў і мастаком, будзем так казаць, зямным, і мастаком касмічнага мроення, мастак-рэканструктар, які займаўся замкамі, кастэлямі, храмамі Беларусі – усё гэта адлюстравана ў ягоных творах: у графіцы, у жывапісы, у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Ён таксама мастак-візрутоз маляваных дываноў. Тыя касмічныя мроі і рэальныя, рэалістычныя творы, якімі ён упрыгожваў свет, зараз сабраны ў адну кнігу, яны знаходзяцца ў шматлікіх музеях, і такім чынам насычаны сусвет творамі Язэпа Драздовіча, ягонымі ідэямі, ягонымі марамі і мроямі".

Апроч твораў самога Язэпа Драздовіча, на выставе будуць прадстаўленыя творы беларускіх мастакоў, якія ў розныя гады бралі ўдзел у шматлікіх пленэрах, прысвечаных майстру. Акдрыццё выставы адбудзецца 9 кастрычніка ў 18.00 па адрасе: Мінск, вуліца Максіма Багдановіча, 13. (гк)