1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Дэкрэт як шырма

А.Лукашэнка падпісаў дэкрэт, накіраваны на шырокі ўдзел палітычных партыяў у выбарчых кампаніях. Палітычныя партыі атрымалі права дэлегаваць у склад Цэнтравыбаркаму па адным прадстаўніку з правам дарадчага голасу.

https://p.dw.com/p/EQDD

Наколькі важны гэты дакумент, “Нямецкай хвалі” пракаментаваў палітолаг Аляксандр Класкоўскі.

“Гэта дэкаратыўны элемент цяперашняй выбарчай кампаніі, які закліканы прадэманстраваць найперш Захаду тое, што беларускія ўлады імкнуцца зрабіць гэты працэс болей адкрытым і дэмакратычным. Насамрэч, ніякай рэвалюцыі тут няма, таму што такі дэкрэт выдаваўся і пад выбары 2004 году, пра што мала хто памятае, і нават у 2000 годзе была такая магчымасць, іншая рэч, што палітычныя партыі тады абвесцілі байкот. Людзі там могуць прысутнічаць, выказвацца, але яны не галасуюць, і іхнія аргументы як гарох аб сценку. Хаця, канешне, гэта лепей, чым нічога, ізноў жа досвед папярэдніх кампаній паказвае, што ў нейкіх дробных другарадных пытаннях прадстаўнікам апазіцыйных партыяў удавалася давесці свае аргументы. Так, напрыклад, аднаўлялі несправядліва зрэзаных кандыдатаў за, умоўна кажучы, дваццаць незадэклараваных рублёў. Такія рашэнні ўдавалася адстаяць. Аднак, што тычыцца прынцыповых пытанняў, то выбары ішлі па звыклай схеме, і ніяк паўплываць на іх хаду і вынікі прадстаўнікі апазіцыі не маглі”.

На думку Аляксандра Класкоўскага, ЦВК не ёсць у поўным сэнсе структурай, якая вызначае вынікі выбараў.

“Цэнтравыбаркам ажыццяўляе толькі агульны нагляд за выбарамі, а ўся статыстыка зцякаецца знізу. І галоўнае пытанне, як гэта робіцца ў ніжэйшым звяне – ва ўчастковых камісіях. Аднак менавіта ва ўчастковыя камісіі, мяркуючы па ўсім, апазіцыю не пусцяць”.