1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Дэлегацыя БДІПЧ АБСЕ сустрэлася з лідэрам АГП

2 сентября 2008 г.

У Мінску адбылася сустрэча старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі з галавой місіі міжнародных назіральнікаў на парламенцкіх выбарах БДіПЧ АБСЕ Гертам-Хінрыкам Арэнсам ды іншымі ўдзельнікамі місіі.

https://p.dw.com/p/F99S
Герт-Хінрык АрэнсФото: AP

Сустрэча адбылася па просьбе нямецкага дыпламата. Анатоль Лябедзька, які з’яўляецца і сустаршынём Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, паведаміў DW-RADIO падрабязнасці сустрэчы:

“Амбасадар праінфармаваў, што зараз падрыхтаваны прамежкавы даклад па выніках маніторынгу наглядання місіі. Яны ўключаюць усе этапы выбарчае кампаніі, за выключэннем рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Ён таксама праінфармаваў аб свёй камунікацыі з прадстаўнікамі ўладных структураў, напрыклад, ён штотыдня сустракаецца са старшынёй ЦВК Ярмошынай і па меры магчымасці імкнецца максімальна гаварыць пра стандарты АБСЕ. Ён таксама рэтранслюе тыя негатыўныя моманты, якія ўжо зафіксаваныя місіяй, для таго, каб была нейкая рэакцыя з боку ўладных структураў. Не буду прыхоўваць, іх вельмі хвалюе пытанне, што ў участковыя выбарчыя камісіі не ўключаныя прадстаўнікі АДС. Разам з тым, ён падкрэсліў, што вельмі шмат будзе залежаць ад таго, як пройдзе галасаванне і якім будзе доступ, кантроль над працэдурай галасавання. Калі гэта будзе адпавядаць стандартам АБСЕ, то гэта ў нейкай ступені можа прыкрыць тыя негатыўныя моманты, якія былі на папярэдніх этапах выбарчае кампаніі. Я думаю, што гэты мэсыдж быў адрасаваны не толькі мне, але і прадстаўнікам уладных структураў”.

Паводле словаў Анатоля Лябедзькі, у часе сустрэчы таксама было закранутае пытанне магчымага зняцця з выбараў дэмакратычных кандыдатаў за некалькі дзён да галасавання:

“Я, безумоўна, гаварыў, што такая небяспека застаецца, таму што мы адлучаны ад працэдуры кантроля над падлікам галасоў, і гэта самае слабое месца ў выбарчай кампаніі. Разам з тым, усе прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў падкрэсліваюць, што ўдзел ці няўдзел тых ці іншых палітычных сілаў не з’яўляецца крытэрам ацэнкі дэмакратычнасці ці недэмакратычнасці выбараў. Наколькі працэдура будзе транспарэнтнай, наколькі будзе доступ да падліку галасоў, наколькі будуць магчымасці выказваць сваю пазіцыю праз сродкі масавай інфармацыі, арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі, вось гэта іх цікавіць. Канешне, іх засмучае факт, калі выбары будуць безальтэрнатыўнымі, але гэта не з’яўляецца крытэрам, каб сказаць, што гэта было недэмакратычна і нелегітымна”. (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме