1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Дэмакратычныя кандыдаты пачалі здымацца з выбараў

19 сентября 2008 г.

Кандыдаты са спісу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў пачалі выходзіць з выбарчай гонкі. 19 верасня на паседжанні Палітрады АГП было прынята рашэнне аб зняцці 5 кандыдатаў ад гэтай партыі па горадзе Мінску.

https://p.dw.com/p/FLLf
Председатель Объединенной гражданской партии Анатолий Лебедько.

Як паведаміў DW-RADIO кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

“Сёння да 12-ці гадзінаў мы не атрымалі адказ ад Цэнтрвыбаркама на наш зварот, а ён зключаўся ў аказанні садзеяння ў друку нашай прадукцыі, і таму мы мушаны заявіць, што пяць кандыдатаў у дэпутаты ад партыі па горадзе Мінску пішуць сёння заявы аб сваім зняцці. Гэта не байкот, гэта наш пратэст супраць таго, што брутальна парушаюцца правы 380 тысяч выбаршчыкаў, якія так і не здолелі атрымаць нашу праграму. Здымаюцца тры сябры Палітычнай рады партыі – гэта Валянціна Палевікова, Станіслаў Багданкевіч і Аляксандр Дабравольскі, адзін з лідэраў “Маладых дэмакратаў” Ганна Ягорава і сябра нашай партыі Кацярына Маласаева. Што тычыцца старшыні партыі, то прынята рашэнне, каб я застаўся на гэтым этапе, дэманструючы прыхільнасць нашым абавязкам у фармаце кааліцыі АДС, і на маёй акрузе мы будзем выконваць тое, што бралі на сябе, – гэта прад’яўленне фактаў фальсіфікацыі вынікаў выбарчай кампаніі”.

А напярэдадні адбыўся сход Мінкай гарадской арганізацыі Партыі БНФ, на якім таксама раглядалася пытанне далейшага ўдзелу кандыдатаў ад Беларускага народнага фронту ў парламенцкіх выбарах. Як паведаміў DW-RADIO лідэр сталічных фронтаўцаў Віктар Івашкевіч:

“Удзельнікі сходу Мінскай гарадской арганізацыі пераважнай большасцю галасоў выступілі за тое, каб рашэнне Сойму не мяняць, і на заўтрашнім Сойме пакінуць тое рашэнне, якое было прынятае месяц таму, а менавіта, да 23-га верасня кандыдатам ад БНФ зняцца. І адзіная папраўка – выказалі меркаванне, што па адной, а менавіта Кобрынскай акрузе, дзе балатуецца кандыдат Аляксандр Мех, у сувязі з грамадскай публічнасцю яго справы, дазволіць яму ісці да канца і ўсе сілы фронта накіраваць туды на назіранне, каб на гэтай акрузе прадэманстраваць усё, што можа зрабіць рэжым. З моманту прыняцця рашэння на Сойме сітуацыя з выбарамі не палепшылася, а пагоршылася”. (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще