1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Еўракамісія пачынае працэдуру пазбаўлення Беларусі прэферэнцыяў

11 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8kjf

20 ліпеня Еўрапейская камісія пачне пісьмовую працэдуру па пазбаўленні Беларусі гандлёвых ільготаў у рамках Генеральнай сістэмы прэферэнцыяў Еўразвязу. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар камісара ЕЗ па гандлі Пітэр Паўэр. 26 верасня падобнае рашэнне павіннае быць ухваленае на паседжанні экспертаў Рады Еўразвязу па Генеральнай сістэме прэферэнцыяў.

Пры канцы верасня пытанне пра пазбаўленне краіны гандлёвых ільготаў будзе разгледжанае камітэтам сталых прадстаўнікоў краінаў Еўразвязу ў Радзе ЕЗ. Паўэр адзначыў, што пасля гэтага паседжання Беларусі будзе прадастаўлена 6 месяцаў для таго, каб прывесці сваё заканадаўства ў адпаведнасць з узятымі абавязацельствамі ў рамках Міжнароднай арганізацыі працы. Калі Беларусь не скарыстаецца гэтай магчымасцю, то можа пазбавіцца гандлёвых ільготаў ў сакавіку 2007 году, заявіў прэсавы сакратар еўракамісара па гандлі. Працэдура прыпынення гандлёвых прэферэнцыяў для Беларусі была ініцыяваная Радай Еўразвязу ў жніўні 2005 году ў звязку з інфармацыяй пра невыкананне ў краіне правоў прафзвязаў. З прапановаю прыпыніць для Беларусі дзеянне преферэнцыяў у Еўразвяз неаднаразова звярталіся міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі. Калі краіна пазбавіцца гандлёвых ільготаў, то пры таваразвароце з Еўразвязам у тры мільярды еўра, як гэта было летась, Беларусь можа штогод губляць 300 мільёнаў еўра.