1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Еўрапарламент абмеркаваў эфектыўнасць "палітыкі суседзтва"

https://p.dw.com/p/7oiM

Еўрапейскі парламент заклікаў Еўрапейскую камісію падтрымліваць дэмакратычныя сілы ў краінах-усходніх суседзях Еўразвязу, у тым ліку і ў Беларусі, сітуацыю ў якой адзін з дэпутатаў ў часе дэбатаў наконт “еўрапейскай палітыкі суседзтва” параўнаў з сітуацыяй у Сірыі. Учора дэпутаты Еўрапарламенту прынялі справаздачу ў справе “еўрапейскай палітыкі суседзтва”, падрыхтаваную Чарльзам Тэнакам з фракцыі хрысціянскіх дэмакратаў. Тэнак упэўнены, што гэтая палітыка можа быць эфектыўным інструментам для кансалідацыі дэмакратычных сілаў і распаўсюджвання ідэі прававой дзяржавы ў краінах, дзе няма дэмакратыі.