1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі напярэдадні прэзідэнтскіх выбараў

Марына Рахлей

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю Богдан Кліх зазначыў, што рэзалюцыя – гэта “палітычнае пасланне Еўрапарламента Савету Еўразвяза і Еўракамісіі, а таксама беларускаму ўраду”

https://p.dw.com/p/80Ia
Фото: AP

У рэзалюцыі таксама зазначаецца, што беларускія выбары ў 2000, 2001 і 2004 годзе не адпавядалі міжнародным стандартам. Дэпутаты зганілі пагаршэнне палітычнай сітуацыі, згадаўшы парушэнне грамадзянскіх правоў і свабодаў, ціск на журналістаў, праваабаронцаў, сяброў апазіцыі і нацыянальныя меншасці. Яны таксама выказалі засцярогу, што адсутнасць альтэрнатыўнай інфармацыі не дазволіць беларусам “зрабіць дэмакратычны выбар”.

Еўрапарламент заклікаў беларускія ўлады правесці падрыхтоўку да прэзідэнтскіх выбараў і непасрэдна выбары ў “строгай адпаведнаці з міжнароднымі стандартамі”. Свабоднымі і дэмакратычнымі выбары могуць быць прызнаныя, на думку дэпутатаў, толькі пры выконванні канкрэтных умоваў. Сярод іх – адкрытасць усіх працэдураў выбарчай кампаніі, у прыватнасці, рэгістрацыі кандыдатаў і складу выбарчых камісіяў, а таксама роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў, абсалютнае неўмяшальніцтва дзяржстуктураў, магчымасць праводзіць работу міжнародным назіральнікам і тым, хто з імі супрацоўнічае.

Еўрадэпутаты таксама заклікалі беларускія ўлады выдаць уязныя візы ўсім назіральнікам ад Бюро па дэмакратычным інстытутам і правам чалавека АБСЕ і дазволіць правядзенне экзіт-полаў у дзень выбараў. Дэпутаты таксама нагадалі, што адносіны паміж Беларуссю і ЕЗ будуць залежыць ад прагрэсу дэмакратызацыі і рэформаў.

У інтэрв’ю “Нямецкай хвалі” галава дэлегацыі па сувязях з Беларуссю, прадстаўнік Польшчы Богдан Кліх зазначыў, што рэзалюцыя – гэта “палітычнае пасланне Еўрапарламента Савету Еўразвяза і Еўракамісіі, а таксама беларускаму ўраду”. Да таго ж рэзалюцыя вітае рашэнне Еўракамісіі ад пераглядзе стратэгіі ўзаемаадносінаў з афіцыйным Мінскам у тым выпадку, калі выбары не будуць празнаныя дэмакратычнымі.

“Толькі пры ўмове сумленных і справядлівых ыбараў і выбарчых працэдураў Беларусь зможа вярнуцца ў супольніцтва дэмакратычных дзяржаваў”, - адзначыў Богдан Кліх.

Ен таксама распавеў пра тое, што старшыня Еўрапарламенту Хосеп Борэл прыняў рашэнне аб утварэнні адмысловай дэлегацыі з сямі дэпутатаў, якія будуць адсочваць беларускія прэзідэнтскія выбары. “Мы спадзяемся, што заклік дэпутатаў Еўрапарламенту будзе пачуты, і беларускія ўлады дазволяць правесці незалежныя апытанні на выхадзе з выбарчых участкаў у дзень выбараў”, - зазначыў Богдан Кліх.

Ен таксама звярнуў увагу на “урок аптымізму”, які ен палучыў пад час сустрэчы з лідэрамі аб’яднананай апазіцыі ў канцы студзеня ў Брусэлі. “Я быў уражаны тою значнасцю, якую апазіцыя надае аптымізму ў сваей працы, я таксама прыкладаю старанне, каб быць аптымістам”, - заключыў галава дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю.