1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Еўрапейскія сацыялісты заклікаюць улады Беларусі вызваліць палітычных вязняў

https://p.dw.com/p/8aZJ

Лідэр Партыі Еўрапейскіх Сацыялістаў Поль Нюруп Расмусан і сябры партыі заклікалі тэрмінова вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі. Адпаведную заяву падпісалі міністр развіцця Швецыі Карын Ямцін, сіаршыня Лейбарысцкай партыі Нідэрландаў Мішэль ван Гультэн, кандыдат на прэзідэнта Эстоніі Томас Ілвес, дэпутат Еўрапейскага парламенту Рафаэль Эстрэла ды іншыя. У заяве, накіраванай на імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, генеральнага пракурора Пятра Міклашэвіча, а таксама ў беларускія прадстаўніцтвы ААН і ЕЗ, Партыя Еўрапейскіх Сацыялістаў “выказвае сваю салідарнасць з усімі, хто змагаецца за дэмакратычную Беларусь”, і заклікае трэмінова спыніць “уціск і пераслед дэмакратычнай апазіцыі”. У лісце гаворыцца, што “беларускі народ мае законнае права на дэмакратычную і палітычную свабоду”. Таксама выказанае патрабаванне аднавіць на працы альбо ў навучальных установах усіх, хто быў звольнены альбо выключаны за палітычную дзейнасць.