1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Жонка нямецкага презідэнта занепакоеная лёсам беларускіх прастытутак

https://p.dw.com/p/7o0B

Жонка презідэнта Нямеччыны Эва Луіза Кёлер у часе сустрэчы з актывісткамі арганізацыі “Belladonna”, якія аказваюць дапамогу ахвярам прымусовай прастытуцыі з Беларусі і Украіны, заклікала нямецкую грамадзкасць заняць больш рашучую пазіцыю ў адносінах да сексуальнага нявольніцтва. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва DPA, спадарыня Кёлер выказала сваю заклапочанасць, што ў сувязі з маючым адбыцца сёлета ў Нямеччыне першынством свету па футболе нелегальны трафік дзяўчатаў з Беларусі, Украіны і іншых усходнееўрапейскіх краінаў можа істотна павялічыцца. Як выказаліся ўдзельнікі сустрэчы, якая адбылася ўчора ўвечары ў Франкфурце-на-Одэры, будучы футбольны чэмпіянат свету можа стаць у пэўным сэнсе ганебным для Нямеччыны. Паводле некаторых прагнозаў, вялікую армію футбольных заўзятараў у часе першынства свету будуць абслугоўваць каля 40 тысячаў жанчынаў з розных краінаў. У гэтый сувязі мяркуецца пабудаваць 11 гэтак званых “мега-бардэляў”.