1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

«Журналісты за гістарычную спадчыну»

Павал Андрыеўскі, Наваполацк15 августа 2007 г.

Медыя-кампанія пад такой назвай распачалася 14 жніўня ў Мінску. Яе мэта - прыцягнуць увагу грамадства да праблемы захавання, рэстаўрацыі і аднаўлення гісторыка-культурных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі.

https://p.dw.com/p/BUnu
Фото: DW / Olja Melnik
14 жніўня ў Мінску адбылося паседжанне круглага стала па пытаннях захавання гісторыка-архітэктурнай спадчыны Беларусі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, гісторыкі, рэстаўратары, мастацтвазнаўцы. Круглы стол стаў першай акцыяй у межах адмысловай медыя-кампаніі, якую арганізавала грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Гаворыць старшыня аргкамітэту кампаніі Яніна Мельнікава:

«У гістарычную спадчыну нашай краіны ўваходзіць шмат храмаў, замкаў, палацаў і сядзібаў у розных кутках Беларусі. Шмат з іх прыходзяць у заняпад з-за адсутнасці ўвагі, а некаторыя, наадварот, пакутуюць ад залішняй актыўнасці, якую праяўляюць уладныя структуры. У адных месцах улады папросту зносяць гістарычныя часткі гарадоў, як гэта адбываецца ў Гродна, у іншых замест рэстаўрацыі робяць нешта кшталту еўрарамонту».

У той жа час Беларусь дэкларуе імкненне да развіцця турызма. Тыя помнікі архітэктуры, якія сёння застаюцца па-за ўвагай грамадства і папросту «паміраюць» без дапамогі, маглі б прывабліваць турыстаў і прыносіць рэальны прыбытак дзяржаве, лічуць актывісты кампаніі. Але пакуль становішча справаў адваротнае, лічыць мастацтвазнаўца і журналіст Сяргей Харэўскі.

”Па ўсёй краіне ў кашмарным стане помнікі па раёнах. Часам нават не тое што спецыялісты і чыноўнікі, яны не даяжджаюць туды, журналісты часам выпадкова становяцца сведкамі, даўно постфактум. Дзе помнік? Няма ужо гадоў дваццаць”.

Удзельнікі кргулага стала адзначалі: неабходна ведаць заканадаўства аб ахове помнікаў і наладзіць сталы грамадскі кантроль за дзеяннямі выканаўсых і кантралюючых ораганаў. Вельмі важна рабіць адкрытай для грамадскаці ўсю афіцыйную перапіску з уладамі, лічыць гісторык, археолаг, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў:

”Адна справа, напісаў адпіску, другая справа гэта адпіска надрукавана, увайшла ў гісторыю, а потым і дзеці, і унукі спытаюцца: як ты, мама ці тата, разбураў Гародню? Самае галоўнае — друкаваць усю гэтую перапіску”.

Сярод іх далейшых планаў кампаніі — наладжванне прэсавых тураў, фотавыставаў, арганізацыя публікацый ў прэсе. Актывісты Беларускай асацыяцыі журналістаў ўпэўненыя: сёння неабходны адкрыты грамадскі дыялог па пытаннях захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. «Мы не жадаем, каб нашая дзяржава ператварылася ў краіну без мінулага», — кажуць арганізатары медыя-кампаніі «Журналісты за гістарычную спадчыну».