1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Завершылася разгледжанне справы актывіста апазіцыі Ю. Радзівіла

18 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8Uug

У выніку судовага працэсу прадпрымальнік прыгавораны да 3 месяцаў ўтрымання за кратамі за стварэнне пагрозы жыццю міліцыянтам. Нагадаем, 2 сакавіка гэтага году машына Юрыя Радзівіла была абстраляная супрацоўнікамі спецпадраздзялення міліцыі па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз». Напад адбыўся ў часе масавага затрымання людзей, якія аказвалі падтрымку Аляксандру Казуліну пры яго спробе прайсці на «ўсебеларускі сход». Пры гэтым супрацоўнікі спецпадраздзялення ніякіх папярэджванняў у бок Радзівіла да нападу не рабілі. Пацярпелы накіраваў заяву ў мінскую пракуратуру з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу ў сувязі з беспадстаўным выкарыстаннем агнястрэльнай зброі з адносінах да яго. Аднак падрабязнасці ўтрыманыя ў заяве пракурорам не былі разгледжаная.