1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Закрываюцца крымінальныя справы па актывістах “Маладога фронту”

5 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8Mpb

4 траўня следчы паведаміў моладзевай актывістцы з Нясвіжу Насце Азарцы, што крымінальная справа на яе неўзабаве будзе спыненая. Дзяўчыну вінавацілі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі ("Малады фронт"). З грамадскай актывісткі была ўзятая падпіска, што яна не будзе ўдзельнічаць у дзейнасці "Маладога фронту". Нагадайма, што пры канцы красавіка была спыненая яшчэ адна крымінальная справа за ўдзел у "Маладым фронце": яе фігурантамі былі жодзінскія актывісты Сяржук Гудзілін, Алесь Чырэйка і Яўген Ваўкавец.