1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Затрыманне праваабаронцаў ў Дзень абароны правоў чалавека

10 декабря 2008 г.

У Гародні АМАП затрымаў прадстаўнікоў правааборончых арганізацый і журналіста 10 снежня ў Дзень абароны правоў чалавека.

https://p.dw.com/p/GDDv
Фото из архива. 16 сентября 2008 года. Белорусская милиция разгоняет мирную демонстрацию в Минске.Фото: AP

У Гародні 10 снежня ў Дзень абароны правоў чалавека Атрад міліцыі асобага прызначэння (АМАП) арыштаваў трох праваабаронцаў Уладзіміра Хільмановіча, Віктара Сазонава і Алега Калінкова, якія раздавалі мінакам Ўсеагульную Дэкларацыю правоў чалавека. Разам з правабаронцамі быў арыштаваны таксама незалежны журналіст Іван Роман, які асвятляў акцыю па інфармаванню насельніцтва, прымеркаваную праваабаронцамі да 60-годдзя прыняцця Ўсеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.

Па словах аднаго з ўдзельнікаў акцыі, прадстаўніка Беларускага Хельсінскага камітэту Рамана Юргеля, распаўсюд брашур з Дэкларацыяй і юбілейных сцяжкоў – гэта спосаб нагадаць грамадзянам аб іхніх правах. "Афіцыйныя дзяржаўныя газеты нічога не напісалі пра такую важную падзею як 60-гадовы юбілей Дэкларацыі правоў чалавека, таму такая імпрэза па інфармаванню была вельмі патрэбнай", - кажа Раман Юргель

А адзін з затрыманых, прадстаўнік зачыненага ўладамі Беларусі правабарончага Цэнтра "Вясна" Уладзімір Хільмановіч лічыць, што акцыя праваабаронцаў была па сутнасці рэкламнай і не магла нанесці шкоду мінакам. "Раздаванне брашураў не з'яўляецца парушэнням закона, гэта не быў пікет, не быў мітынг, не была дэманстрацыя, таму законных падставаў для затрымання не было", - падкрэсліў Хільмановіч.

"Сённяшнія падзеі паказалі стаўленне беларускіх уладах да правоў чалавека на Беларусі. І гэтая мірная акцыя - віншаванне была перапыненая міліцыяй", - кажа праваабаронца. Як сцвярджае Ўладзімір Хільмановіч, нягледзячы на тое, што ў міліцыі не складаліся пратаколы пра затрыманне праваабаронцаў і журналіста, "такія дакументы паводле беларускага заканадаўства могуць быць складзеныя пазней, і магчыма мы будзем прыцягнутыя да адказнасці". (гп)