1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Затрыманы рэдактар часопісу “Магазын польскі ў выгнанні” Анджэй Пачобут

Ларыса Новікава

Паводле Пачобута, у часопісе, які выдае польскі Камітэт “Салідарны з Беларуссю”, апублікаваныя інтэрв’ю прадстаўнікоў кіраўніцтва Польшчы з крытыкай дзеянняў беларускіх уладаў у адносінах да незалежнага Саюзу палякаў.

https://p.dw.com/p/7oL0
Фото: AP

У Гарадзенскім раёне міліцыя затрымала рэдактара часопісу “Магазын польскі ў выгнанні” Анджэя Пачобута і яго кіроўцу Анджэя Лісоўскага, якія ехалі на сустрэчу з мясцовымі актывістамі СПБ. Пачобута і Лісоўскага даставілі ў райаддзел, дзе без санкцыі пракурора абшукалі іх аўтамабіль і адабралі 50 асобнікаў часопіса.

У міліцыі пацвердзілі факт затрымання Пачобута і Лісоўскага, але каментаваць прычыну адабрання часопісаў адмаўляюцца. Анджэй Пачобут мае намер абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуры і спадзяецца на вяртанне адабраных асобнікаў. Ён паведаміў, што ў райаддзеле міліцыі яму ўручылі копію пратаколу аб адабранні, а затым перавезлі яго ў аддзяленне Ленінскага района Гродна.

Міліцэйскі патруль ужо шукаў Пачобута а 6-й гадзіне раніцы таго ж дня, але ў хаце яго не было. Як паведаміў адвакат Пачобута Алесь Бірылаў, міліцыя праводзіць праверку па факце з’яўлення ў Польшчы публікацыяў, дзе Анджэй Пачобут прадстаўлены як галоўны рэдактар “Магазына польскага”. Пачобут адмовіўся даваць паказанні, бо лічыць, што яны могуць быць выкарыстаныя супраць яго. Пасля складання пратаколу яго адпусцілі дахаты.

Тым часам урад Польшчы мае намер і надалей аказваць падтрымку не прызнаным беларускімі ўладамі актывістам грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў Беларусі”. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр краіны Казімеж Марцынкевіч. А спікер польскага Сейму Марек Юрек паведаміў, што найбліжэйшым часам будзе ўведезеная “карта паляка”, якую могуць атрымаць усе суайчыннікі, якія пражываюць за межамі Польшчы, у тым ліку і ў Беларусі.