1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

За Казуліна сабрана 100 тысячаў подпісаў

https://p.dw.com/p/7me4
Ініцыятыўная група па вылучэнні Аляксандра Казуліна кандыдатам у прэзідэнты Беларусі сабрала сто тысячаў подпісаў у яго падтрымку. Як паведаміла прэсавая служба Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), гэтая інфармацыя атрыманая пасля працоўнае нарады з рэгіянальнымі каардынатарамі ініцыятыўнае групы 12 студзеня ў Мінску і ўдакладнення дадзеных па зборы подпісаў па рэгіёнах. Тым не менш збор подпісаў працягваецца ў планавым парадку. За яшчэ аднаго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Сяргея Гайдукевіча, паводле яго словаў, сабрана 78 тысячаў подпісаў. Наступны этап падпісное кампаніі – праверка і здача подпісаў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.