1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

З праграмы фэсту "Вербны кірмаш" выключаны паказ фільмаў Юрыя Азаронка

Алена Данейка

Чаму адзін з кіраўнікоў дзяржаўнага беларускага тэлебачання і лаўрэат Прэміі за духоўнае адраджэнне, запаў у няласку іерархам Праваслаўнай царквы?

https://p.dw.com/p/8EMC

З 11 па 16 красавіка ў Мінску пройдзе фэст "Вербны кірмаш", арганізаваны пры падтрымцы Беларускай Праваслаўнай Царквы і з блаславення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха всея Беларусі. У апошні момант з праграмы фэсту выключылі творчыя сустрэчы з рэжысёрам Юрыем Азаронкам і паказ яго фільмаў.

Ідэя фэсту "Вербны кірмаш" - садзейнічанне распаўсюджванню праваслаўнай культуры. У рамках фэсту праходзяць выставы царкоўнай літаратуры і твораў царкоўных мастакоў, лекцыі на духоўныя тэмы, паказ фільмаў і сустрэчы з іх стваральнікамі. У праграме гэтага года першапачаткова значылася сустрэча з рэжысёрам Юрыем Азаронкам, а таксама дэманстрацыя яго фільмаў "Фарысеі" і "Духоўная вайна". У абедзвюх стужках, шматкроць паказаных па ўсіх каналах беларускага тэлебачання напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, прысутнічае праваслаўная атрыбутыка, прыводзяцца цытаты з Святога Пісання і тэктаў святых Праваслаўнай Царквы.

Творчасць Азаронка, цяпер гэта адзін з кіраўнікоў беларускага тэлебачання, характаразуецца ярка выяўленай антызаходняф скіраванасцю. У фільме "Духоўная вайна" ён заве ЗША - краінай, якая "стала ірванай ранай на целе хрысціянскага свету". І сцвярджае што, "у гэтай краіне перайшлі да адкрытага шанавання сатаны". Апаненты Лукашэнкі ў стужках Азаронка паўстаюць у выяве нячыстай сілы.

Чаму фільмы Азаронка не будуць дэманстравацца на фэсце "Вербны кірмаш", "НХ" распавёў архімандрыт Аляксей Шынкевич, адказны за сувязі з прэсай Менскага епархіяльнага кіравання Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Гэтага запатрабавала праваслаўная грамадскасць. Яна звярнулася афіцыйна да Мітрапаліта з лістом з просьбай прыняць неабходныя крокі, каб гэты фільм не быў у праграме фэсту "ВК". Фэст праводзіцца пад эгідай БПЦ. Натуральна, ён выключае ўсякія палітычныя моманты. Царква не мае, вядома, ніякага дачынення да распрацоўкі гэтай праграмы. Такая была рэакцыя царкоўнай грамадскасці. Яна прасіла, каб Мітрапаліт умяшаўся сваёй архіпастырскай уладай. І праграма была змененая. Гэта не гаворыць аб тым, што царква мае нешта супраць Азаронка як аўтара шматлікіх падобных жа кінастужак. Можа і нешматлікіх, але нашумелых. Царква, вядома, не робіць ніякіх адзнак яго кінастужкам. Але царква не жадае, каб гэтыя фільмы былі паказаныя на фэсце, які мае хрысціянскі, царкоўны праваслаўны змест. І ад гэтага, вядома, шмат што залежыць, - як царква прарэагуе на просьбу сваёй паствы. Я думаю, што царква ў асобе Мітрапаліта Філарэта паступіла правільна. У рамках фэсту не павінны быць ніякія палітычныя акцыі і фільмы палітычнага зместа”.

У лісце вернікаў на імя Мітрапаліта Філарэта гаворыцца, што фільмы Азаронка - "не што іншае, як блюзнерства і высмейванне хрысціянскіх каштоўнасцяў і праваслаўнай традыцыі". Вернікі таксама просяць "не дапусціць у далейшым, каб імем Беларускай Праваслаўнай Царквы карысталіся ў палітычных мэтах".

Прэс-сакратар Беларускага экзархата Андрэй Петрашкевіч сказаў, што мог бы выказаць сваё асабістае меркаванне з наконт фільмаў Азаронка, але:

Нажаль, я павінен адмовіцца гэта зрабіць. Як афіцыйная асоба і прэс-сакратар я не жадаў бы даваць каментары да фільмаў на палітычную тэму.

Вядома, што Азаронок быў узнагароджаны прэміяй "За духоўнае адраджэнне". Прэмія заснаваная прэзідэнтам і Беларускай праваслаўнай царквой. Як сказаў НХ Андрэй Петрашкевіч, Юрыя Азаронка на гэтую прэмію прадставіла дзяржава, а не БПЦ.