1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Кандыдат у прэзідэнты А. Казулін звярнуўся ў Канстытуцыйны суд

27 февраля 2006 г.
https://p.dw.com/p/82vE

Ён просіць разгледзець законнасць удзелу Аляксандра Лукашенкі ў прэзідэнтскіх выбарах. Як гаворыцца ў звароце, прызначаныя на 19 сакавіка выбары прэзідэнта з'яўляюцца антыканстытуційным следствам рэферэндума, праведзенага ў 2004 годзе. Аляксандр Казулін сцвярждае, што на рэферэндум выносілася пытанне аб дазволе канкрэтнай асобе – спадару Лукашэнка – прымаць удзел у наступных выбарах. Аднак, як адзначае Казулін, Канстытуція падкрэслівае ройнасць усіх грамадзян перад законам і таму забараняе пастаноўку такога кшталту пытанняў на рэферендумах. Кандыдат ў прэзідэнты Казулін просіць Канстытуцыйны суд адказаць на наступныя пытанні: ці з'яўляецца законнай пастанова аб прызначэнні выбараў прэзідэнта на сакавік; якія маюць адбыцца выбары – чарговыя ці датэрміновыя; ці павінен дзейны прэзідент Лукашэнка быць вызвалены ад сваіх абавязкаў падчас выбарчай кампаніі і ці гатовы Канстытуцыйны суд несці салідарную адказнасць разам з тымі чыноўнікамі, якія ігнаруюць базавую законнасць у краіне, што спрыяе паглыбленню палітычнага, эканамічнага і грамадскага крызісу ў Беларусі.

Аляксандр Казулін таксама просіць указаць прамыя і ўскосныя прычыны, якія не дазваляюць Канстытуцыйнаму суду кіравацца законнымі прынцыпамі у сваей працы.