1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Лукашэнка пакуль наперадзе

Сяргей Панчанка

Згодна абнародаваным учора сацыялагічным даследванням группы прафесара Манаева

https://p.dw.com/p/7kNC
Фото: AP
Згодна абнародаваным учора сацыялагічным даследванням группы прафесара Манаева, за прэзідэнта Лукашэнку гатовыя прагаласаваць мінімум утрая больш людзей, чым за яго найбліжэйшага суперніка. У снежні незалежнымі сацыёлагамі пры судзеянні групы прафесара Алега Манаева было праведзенае апытанне грамадскай думкі. У адкрытым рэйтынгу патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнта Аляксандр Лукашэнка набірае больш за 50 адсоткаў, а кандыдат ад аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч – боль за шэсць з паловай адсотка. І гэта пры тым, што дзве траціны грамадзянаў не чулі пра Кангрэс дэмакратычных сілаў і абранне на ім лідэрам Мілінкевіча. Найбліжэйшым да іх па папулярнасці палітыкам з'яўляецца Сяргей Гайдукевіч, якога назвалі крыху больш за адсотак апытаных. А вось пры выбары паміж Лукашэнкам і Мілінкевічам рэйтынг апошняга даходзіць да 18 адсоткаў. Наступнымі ід уць Зянон Пазьняк і Сяргей Гайдукевіч. У барацьбе сам-на-сам з Лукашэнкам за іх гатовыя аддаць свае галасы каля 10 адсоткаў апытаных. У снежні ж праўладны аналітычны цэнтр ЭКООМ таксама правёў даследванні рэйтынгаў палітыкаў і настрою насельніцтва. Паводле агучаных дадзеных, калі б выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся найбліжэйшым часам, за Лукашэнку прагаласавалі б 75 адсоткаў выбарнікаў. А за любога з яго апанентаў – не больш за 3 адсоткі.

“У мяне самы высокі рэйтынг і каласальная папулярнасць, як лідэра Ліберальна-дэмакратычнае партыі”, - заявіў “Нямецкай хвалі” Сяргей Гайдукевіч, каментуючы апытанні сацыёлагаў. Гайдукевіч падкрэсліў, што гэта – не лічачы прэзідэнта Лукашэнку, якога яму, цытуем, “не пераскочыць”.

А вось іншы прэтэндэнт на прэзідэнта генерал Валеры Фралоў свята верыць даследванням групы Манаева і цвёрда не верыць дзяржаўным сацыялагічным службам. “Нягледзячы на тое, што паводле дадзеных групы Манаева за Фралова ў снежні пажадалі галасаваць толькі кааля аднаго адсотка апытаных, генерал адказаў, што “поўнасцю ўпэўнены ў дадзеных групы Манаева, бо ён прафесіянал”. Цікава, што паводле дадзеных ЭКООМ каля дзвюх трацінаў грамадзянаў краіны задаволеныя сваім жыццём. Незалежныя сацыёлагі задалі гэтае ж пытанне крыху іначай – у якой ступені цяперашнія прыбыткі дазваляюць нашым грамадзянам утрымліваць свае сем’і? Больш за 50 адсоткаў апытаных адзначылі, што гэтыя прыбыткі альбо не дазваляюць альбо амаль дазваляюць прыстойна харчавацца, больш за 70 адсоткаў указалі, што іх прыбыткаў не хапае альбо амаль хапае для таго, каб набыць вопратку і абутак. “Гэта азначае, што дзве траціны грамадзянай “моцнай” і “квітнеючай” Беларусі змушаныя весці напалову жабрацкі лад жыцця і адмаўляць сабе ў самым неабходным”, - робяць выснову сацыёлагі з групы прафесара Манаева.