1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

МЗС Беларусі запрасіў назіральнікаў АБСЕ на прэзідэнцкія выбары

https://p.dw.com/p/7oC9

Беларускае знешнепалітычнае ведамства запрасіла для ўдзелу ў міжнародным назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі шэраг міжнародных арганізацыяў і міжпарламенцкіх структураў, уключна СНД, ЕўраЗЭС, АДКБ і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Пра гэта паведаміў на брыфінгу прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў. Пры гэтым афіцыйны прадстаўнік міністэрства падксрэсліў, што “беларускі бок разлічвае, што міжнародныя назіральнікі будуць устрымлівацца ад умяшальніцтва ў выбарчы працэс, а іх высновы і ацэнкі будуць мець аб’ектыўны і непалітызаваны характар”.