1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

МЗС Латвіі крытычна ставіцца да вынікаў выбараў у Беларусі

21 марта 2006 г.
https://p.dw.com/p/88nw

Міністэрства замежных справаў Латвіі далучылася да крытычнай ацэнкі міжнароднымі арганіазацыямі прэзідэнцкіх выбараў ў Беларусі. Латвійскае знешнепалітычнае ведамства лічыць, што галасаванне не адпавядае дэмакратычным стандартам. «Латвія і яе міжнародныя партнёры хочуць бачыць Беларусь квітнеючай, дэмакратычнай краінай, у якой усе прадстаўнікі грамадства мелі б свабоду на рэалізаванне сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў»,- гаворыцца ў сённешняй заяве МЗС Латвіі.