1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

“Міжнародная амністыя” ладзіць акцыю на падтрымку актывістаў арганізацыі “Партнёрства”

https://p.dw.com/p/8aZO

Амерыканскае аддзяленне праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” абвесціла пра правядзенне акцыі міжнароднай падтрымкі арыштаваных актывістаў грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі “Партнёрства”. Прадстаўнікі “Міжнароднай амністыі” маюць намер дасылаць у Мінск на адрас Камітэту дзяржаўнай бяспекі паштоўкі са словамі падтрымкі Эніры Браніцкай, Цімафея Дранчука, Мікалая Астрэйкі і Аляксандра Шалайкі. Акцыя паштовак зтавіць за мэту даказаць беларускім уладам, што лёс беларускіх палітычных вязняў хвалюе людзей з усяго свету. Паводле “Міжнародная амністыі”, сёння ў Беларусі 18 вязняў сумлення.