1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Міжнародная Амністыя прызнала Н. Сасіма вязнем сумлення

24 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8WLD

Міжнародная Амністыя, як і абяцала, прызнала беларускага моладзевага лідэра Нікіту Сасіма вязнем сумлення. Гэта значыць, што Нікіта, які адбывае трохмесячнае турэмнае пакаранне за ўхіленне ад воінскай службы, на самой справе страціў свабоду за свае палітычныя погляды. У спецыяльнай заяве на гэты конт Міжнародная Амністыя падрабязна распавяла пра дзейнасць Нікіты і заклікала праваабарончыя арганізацыі і простых грамандзян дасылаць яму лісты і паштоўкі са словамі падтрымкі. Таксама міжнародная арганізацыя заклікае накіроўваць лісты з патрабаваннем вызваліць Нікіту Сасіма на імя міністра ўнутраных справаў, генеральнага пракурора і прэзідэнта Лукашэнкі.