1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

“Міжнародная амністыя” у Боне збірае подпісы пад зваротам да А. Лукашэнкі

https://p.dw.com/p/7ndP

Аддзяленне праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» у Боне пачало збор подпісаў пад зваротам да прэзідэнта Беларусі з заклікам гарантаваць выкананне правоў чалавека на свабоду думкі, сходаў і асацыяцыяў. «Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў і дваццацігоддзя Чарнобыльскай катастрофы Беларусь знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ўсясветнай грамадскасці», - адзначаецца ў петыцыі. У звязку з гэтым яе аўтары патрабуюць ад беларускіх уладаў не перашкаджаць правядзенню мірных дэманстрацыяў, прысвечаных гэтым важным грамадска-палітычным падзеям. У петыцыі ўтрымліваецца заклік гарантаваць выкананне правоў актывістаў моладзевых рухаў і ўсіх беларускіх грамадзянаў, а таксама расследаваць падзеі 16 верасня 2005 году, калі ў часе мітынгу актывіст моладзевага руху «Зубр» Мікіта Сасім быў збіты супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Актывісты «Міжнароднай амністыі» прапануюць усім жадаючым звярнуцца з аналагічным заклікам да беларускіх уладаў, раздрукаваць тэкст петыцыі ў фармаце А3 і накіраваць у Бон не пазней за 5 сакавіка. Гэтая акцыя мае назоў «Самая вялікая петыцыя Нямеччыны».