1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Міліцыянты сканфіскавалі каляндарыкі з прозвішчам Аляксандра МІлінкевіча

https://p.dw.com/p/7l1B

На шашы Мінск-Жлобін у вёсцы Беліца дарожнымі інспэктарамі быў затрыманы на ўласнай аўтамашыне старшыня Жлобінскай раённай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай Валерый Рыбчанка. У Жлобінскім райаддзеле міліцыі следчая Яўгенія Ігнатуш правяла дагляд аўтамашыны. Былі сканфіскаваныя амаль 11 тысячаў каляндарыкаў на 2006 год з прозвішчам і электроннай адрэсай кандыдата ад аб`яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.
Нагадайма, што менавіта ў вёсцы Беліца 23 снежня быў затрыманы кіраўнік рэгіянальнага штабу Аляксандра Мілінкевіча Уладзімір Кацора. Тады міліцыянты сканфіскавалі з яго аўтамашыны 57 тысячаў навагодніх віншавальных паштовак за подпісам адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў.