1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Нарвежскі фонд "Дом правоў чалавека" патрабуе спыніць пераслед "Нашай нівы"

3 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8MEO

Нарвежскі фонд "Дом правоў чалавека" даслаў адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім рэзка асудзіў рашэнне Мінскага гарвыканкаму аб адмове ў рэгістрацыі на тэрыторыі беларускай сталіцы рэдакцыі газеты "Наша ніва". Фонд таксама заклікаў беларускія ўлады даць выданню магчымасць зноў распаўсюджвацца праз пошту і прадавацца ў шапіках. У пасланні падкрэсліваецца, што, паводле беларускага заканадаўства, нельга адмовіць газеце ў рэгістрацыі юрыдычнага адрасу з прычыны таго, што галоўны рэдактар быў арыштаваны. "Наша ніва" - гэта адная з апошніх незалежных газетаў, якія выдаюцца на беларускай мове, - падкрэсліваецца ў лісце. - Незалежныя медыі і журналісты знаходзяцца пад пастаянным уціскам у Беларусі, і сітуацыя з "Нашай нівай" - чарговы прыклад гэтага", - адзначаецца ў пасланні «Дому правоў чалавека» прэзідэнту Беларусі.